«Першая справа Мэгрэ»

984

Описание

У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалізм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра-сюжэтнага апавядання.



5 страница из 105
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Жандро-Бальтазар. Фірма па продажу кавы «Бальтазар». Гэтае прозвішча, выведзенае вялізнымі бурымі літарамі, красавалася на ўсіх станцыях метро. А фургоны гандлёвага дома «Бальтазар», запрэжаныя чацвёркай выдатных біцюгоў у раскошнай збруі, з'яўляліся як бы неад'емнай рысай аблічча Парыжа.

Сам Мэгрэ з задавальненнем піў каву «Бальтазар». А калі ішоў па авеню Опера, то ніколі не прамінаў выпадку падыхаць цудоўным водарам падсмажаных зярнятак кавы, які даносіўся з вітрын крамаў фірмы «Бальтазар».

Ноч была светлая і золкая. На спадзістай вуліцы - ні душы, ніводнага фіякра паблізу. Мэгрэ ў тыя гады быў амаль гэткі ж хударлявы, як і ягоны спадарожнік-флейтыст, і калі яны крочылі поруч па вуліцы, іх можна было прыняць за двух падлеткаў.

- Спадзяюся, вы не «пад мухай»?

- Я ўвогуле не п'ю. Лекар забараніў.

- Вы ўпэўнены, што бачылі, як расчынілася акно?

- Абсалютна ўпэўнены.

Мэгрэ ўпершыню так спяшаўся - ляцеў як на крылах. Дагэтуль ён толькі суправаджаў свайго шэфа месье Лё Брэ, самага свецкага ва ўсім Парыжы камісара, у паасобных выездах паліцыі на месца здарэння і чатыры разы для ўстанаўлення факта адзюльтэра.

Вуліца Шапталь была гэткая ж пустынная, як і вуліца Лярошфуко. Ніводзін агеньчык не свяціўся ў асабняку Жандро-Бальтазараў, адным з найлепшых асабнякоў квартала.

- Вы казалі, што ля дома стаяў аўтамабіль.

- Не зусім ля дома. Хвіліначку... Во, якраз вось тут.

Сапраўды, не зусім ля дома. Трошкі прамінуўшы яго. Мэгрэ, галава якога была набіта апошнімі тэарэтычнымі выкладкамі адносна паказанняў сведак, запаліўшы васковую запалку, нагнуўся над брусчаткай.

- Вось бачыце! - пераможна ўсклікнуў музыкант, паказваючы пальцам на вялікую масляную пляму.

- Пайшлі. Хоць я і не зусім упэўнены, што раблю правільна, дазваляючы вам ісці са мной.

- Дык мяне ж ударылі!

І ўсё ж на душы ў Мэгрэ было трывожна. Паднімаючы руку да кнопкі званка, ён адчуў, як зашчымела сэрца, і стаў прыпамінаць, на які артыкул закона ён можа зараз спаслацца. Ордэра ён не меў. Апроч таго, цяпер глыбокая ноч. Ці мог ён абгрунтаваць матывы свайго ўрывання, калі адзіным рэчавым доказам злачынства быў распухлы нос флейтыста?

Як і флейтысту, яму давялося пазваніць тройчы, але грукаць нагой у дзверы ён не стаў. Нарэшце з-за дзвярэй пачуўся голас:

- Хто там?

- Паліцыя! - не зусім упэўнена адказаў Мэгрэ.

- Адну хвіліну, калі ласка. Пайду вазьму ключ.

Комментарии к книге «Першая справа Мэгрэ», Жорж Сименон

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства