«Пад страхам смерці»

786

Описание

 У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сімэнона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сімэнон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.



1 страница из 245
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Пад страхам смерці (fb2) - Пад страхам смерці (пер. Алесь (Александр) Асташонок-Жгировский) (Бібліятэка замежнай прозы) 1127K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Жорж Сименон Жорж СімэнонПад страхам смерці

 Сіменон Ж. Пад страхам смерці. Раман, аповесці: 3 фр./ Пер. з фр. А. Асташонак; Уклад, і прадм. Л. Казыры.— Мн.: Маст. літ., 1992.—365 с.— (Б-ка замеж. прозы).

Порт у тумане I. Кошка ў доме

Калі а трэцяй гадзіне дня яны ад'язджалі з Парыжа, яшчэ свяціла няшчодрае восеньскае сонца. Не паспелі даехаць да Манту, як у купэ запалілі лямпы. А калі мінулі Эўрэ, за акном была ўжо цемрадзь. Нарэшце запацелае шкло аблажыў такі густы туман, што ў ім танулі нават чыгуначныя агні.

Уладкаваўшыся ямчэй у куце, Мэгрэ прытуліў галаву да сцяны і, прыплюшчыўшы вочы, машынальна назіраў за двума пасажырамі насупраць — такімі непадобнымі адно да аднаго.

Капітан Жарыс спіць. Парык з'ехаў набок — відаць яго абсалютна голы, што тое калена, чэрап. Гарнітур памяты.

А Жулі, склаўшы рукі на сумачцы са штучнай, пад кракадзілавую, скуры, стараецца, нягледзячы на стомленасць, захоўваць задуменны выгляд.

Камісар крымінальнай паліцыі Мэгрэ прывык, што ў яго жыццё віхурай урываюцца незнаёмыя людзі, цэлымі днямі, тыднямі, месяцамі патрабуюць пільнай увагі, а пасля зноў знікаюць у безаблічным натоўпе.

Пад стук колаў мерна цякуць яго думкі, заўсёды адны і тыя самыя ў пачатку кожнай новай справы. Якая яна будзе гэтым разам: агідная ці трагічная, заінтрыгуе ці не?

Мэгрэ глядзіць на Жарыса, ледзь прыкметна ўсміхаецца. Дзіўны чалавек! На набярэжнай Арфэўр[1] яго пяць дзён называлі — «гэты чалавек», нават імя не ўдавалася высветліць.

Падабралі яго на Вялікіх бульварах — кінулася ў вочы, як ён кідаўся то ўзад, то ўперад у патоку аўтобусаў і легкавых машын. Загаварылі з ім па-французску. Ні слова адказу. Паспрабавалі распытаць яго на сямі ці васьмі мовах. Зноў маўчанне. Мігаў глуханямых таксама не зразумеў.

Вар'ят? У кабінеце Мэгрэ яго абшукалі. Гарнітур, бялізна, чаравікі — усё на ім было новае. Усе меткі з адзежы зрэзаны. Ні дакументаў, ні кашалька. Але ў адной кішэні — пяць зусім новенькіх купюр па тысячы франкаў.

Комментарии к книге «Пад страхам смерці», Жорж Сименон

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства