«Пад страхам смерці»

805

Описание

 У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сімэнона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сімэнон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.



6 страница из 245
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Кухня — прасторны пакой з выкладзенымі керамічнаю пліткаю сценамі, нашараваным пяском вялікім драўляным сталом. Паўсюды зіхацяць начышчаныя да бляску рондалі.

Капітан прывычна ідзе да плеценага крэсла каля печкі, садзіцца.

— Я ж, здаецца, калі ад'язджала, выпусціла кошку, — кажа Жулі сама сабе. Відаць, што яна занепакоеная. — Але, вядома… Усе дзверы зачыненыя… Пан камісар, калі ласка, давайце пройдзем разам па пакоях… Мне адной страшна…

Жулі такая напалоханая, што ледзь асмельваецца ісці першая.

Адчынілі дзверы ў сталовую. Ідэальны парадак. Паркет і мэбля — што люстра. Піяніна. Фарфор, прыгожыя кітайскія лакіраваныя цацкі, прывезеныя, пэўна, капітанам з Далёкага Ўсходу. Здаецца, гэтым пакоем ніколі не карысталіся.

— Гляньце, калі ласка, за шторамі, — просіць Жулі.

Пасля — гасцёўня. Мэбля тут расстаўлена ў тым самым парадку, у якім стаяла ў краме, дзе куплялася. Капітан ідзе за імі, яўна задаволены. Яны падымаюцца па засланай чырвоным дываном лесвіцы. Наверсе — тры пакоі, адным з якіх зноў-такі, відаць, не карыстаюцца.

І ўсюды — ідэальная чысціня, бездакорны парадак. Прыемна пахне вёскаю і кухняю.

Нікога ў доме. Вокны і дзверы ў сад — зачыненыя.

— Кошка, мусіць, прабралася ў дом праз якую-небудзь дзірку, — кажа Мэгрэ.

— Няма ў нас ніякіх дзірак…

Усе вяртаюцца на кухню. Жулі адчыняе шафу.

— Можа, наліць вам чаго-небудзь выпіць? — пытаецца ў Мэгрэ Жулі.

Менавіта цяпер, у звычайным гаспадарчым клопаце, наліваючы лікёр у маленькія чарачкі, аздобленыя маляванымі кветачкамі, яна адчула асабліва востры адчай і заплакала.

Яна ўпотайкі кідае позірк на капітана, які спакойна сядзіць у крэсле. Ёй цяжка глядзець на свайго гаспадара, і яна адварочваецца ад яго і лапоча, каб хоць крыху забыцца:

— Я падрыхтую вам пакой…

І зноў плача. Здымае са сцяны белы фартух і выцірае слёзы.

— Я спынюся лепш у гатэлі, — кажа камісар. — Тут ёсць які-небудзь гатэль?

Жулі глядзіць на маленькі насценны гадзіннік — такія звычайна выйграюць на кірмашах. Ціканне яго вельмі натуральна ўпісваецца ў патрыярхальнасць дома.

— Але, ёсць, — адказвае дзяўчына. — Цяпер там яшчэ не спяць. Гэта па той бок шлюза, якраз непадалёк ад шынка, што вы бачылі.

Аднак відаць, што ёй не хочацца адпускаць яго. Пэўна, яна баіцца застацца адна з капітанам, бо і зірнуць цяпер на яго не асмельваецца.

— Вы думаеце, у доме няма нікога чужога? — пытаецца яна.

— Вы ж самі бачылі.

Комментарии к книге «Пад страхам смерці», Жорж Сименон

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства