«Прыгоды Тома Соўэра»

804

Описание

Мабыць, няма больш вядомай аповесці, чым аповесць Марка Твэна "Прыгоды Тома Сойера", якую з задавальненнем чытаюць ўжо больш за сто гадоў дзеці і дарослыя. І гэта зусім не дзіўна, бо ў ёй ёсць усё, што так прыцягвае чытача, - рамантыка прыгод, жывы гумар, захапляльны сваімі нечаканымі паваротамі сюжэт і нават пакутлівы любоўныя перажыванні галоўнага героя - падшыванца і гарэзы Тома Сойера!



1 страница из 137
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Прыгоды Тома Соўэра (fb2) - Прыгоды Тома Соўэра (пер. Янка Мавр) 10573K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Марк Твен МАРК ТВЭНПРЫГОДЫ ТОМА СОЎЭРА

ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА БЕЛАРУС

ЮНДЗЕТСЕКТАР

МЕНСК — 1935

Пераклаў з рускай мовы Я. Маўр

Тэхрэдактар X. Абрамава

Карэктар М. Кавалёва

Рэдактар X. Турэцкая

Вокладка В. Басава

Раздзел I

— Том!

Адказу няма.

— Том!

Адказу няма.

— Куды ён дзеўся, гэты паганы хлапчук?.. Том!

Старая ссунула акуляры на кончык носа і праз верх акуляраў агледзела ўвесь пакой, потым падняла акуляры на лоб і глянула з-пад акуляраў. Яна бадай ніколі не глядзела праз акуляры, калі шукала вачыма якую-небудзь дробную рэч,— напрыклад, хлопчыка,— бо гэтыя акуляры надзяваліся толькі для форсу, для хараства, а не для сапраўднай патрэбы: убачыць праз іх можна было столькі сама, колькі праз печныя засланкі. На момант яна збянтэжылася, а потым сказала не вельмі сярдзіта, але ўсё-ж такі настолькі гучна, каб мэбля магла яе пачуць:

— Ну, трапіш ты да мяне... — я цябе...

Яна не скончыла, бо ў яе нехапіла дыхання: кажучы гэтыя словы, яна старанна поркалася пад ложкам з памялом. Але з-пад ложка яна не выцягнула нічога, апрача кошкі:

— Вось нягодны хлапчук! За ўсё сваё жыццё не бачыла такога!

Яна падышла да адчыненай дзверы і спынілася на парозе, выгледжваючы Тома ў садзе сярод зеляніны таматаў і пустазелля. Тома не было. Тады яна крыкнула мацней:

— То-о-м!

Ззаду нешта шарахнула. Яна азірнулася і злавіла за рукаў хлапчука, які збіраўся ўжо ўвільнуць ад яе.

Цёця, што гэта ў вас за спіной?

— Ну, вядома, мне трэба было глянуць у гэтую кладоўку! Што ты там рабіў?

— Нічога.

— Нічога?! Паглядзі на свае рукі, паглядзі на свой рот! Чым гэта ты выпэцкаў губы?

— Не ведаю, цёця!

— А я ведаю! Гэта — варэнне! Вось што гэта такое! Сорак разоў я табе казала, што калі ты не пакінеш у спакоі варэнне, я цябе адлупцую розгай. Давай сюды розгу!

Розга свіснула ў паветры. Небяспека была немінучая.

— Ай! Гляньце, цёця, што гэта ў вас за спіной?

Старая спалохана павярнулася, прыпадняўшы спадніцу, а хлопец шмыгнуў у бок, пералез цераз высокі плот — і знік! Цёця Поллі пастаяла хвіліну здзіўленая і збянтэжаная, потым ціха засмяялася:

Комментарии к книге «Прыгоды Тома Соўэра», Марк Твен

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства