«Прыгода Вальтэра Шнафса (на белорусском языке)»

1031

Описание



1 страница из 8
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Гi дэ Мапасан

Прыгода Вальтэра Шнафса

Пераклад: Змiцер Колас

Рабэру Пэншону

Пасля таго, як Вальтэр Шнафс апынуўся разам з захопнiцкiмi войскамi ў Францыi, ён лiчыў сябе самым няшчасным чалавекам на свеце. Ён быў тлусты, хадзiў цяжка, увесь час задыхаўся i пакутаваў ад страшэннага болю ў тоўстых нагах з абсалютна пляскатымi ступакамi. Апроч таго па характары ён быў чалавек мiрны, лагодны, i пачуццi ганарлiвасцi цi жорсткасцi былi яму зусiм невядомыя. Ён меў чацвёра дзяцей, якiх вельмi любiў, i маладзенькую жонку, бландынку, пяшчоты, мiлыя клопаты i пацалункi якой ён кожны вечар прыгадваў з сумным адчаем у душы. Ён любiў уставаць позна i лажыцца рана, няспешна есцi далiкатныя стравы i пiць пiва ў цiхiх карчомках. Апроч таго ён лiчыў, што ўсё добрае i прыемнае на гэтым свеце знiкае разам з жыццём, i таму захоўваў у сэрцы жахлiвую, iнстынктыўную i, разам з тым, свядомую нянавiсць да ўсiх гармат i стрэльбаў, рэвальвераў i шабляў, а больш за ўсё - да штыкоў, бо адчуваў, што не здольны валодаць гэтай гiдкаю зброяй з дастатковым спрытам, каб абаранiць свой вялiзны жывот.

I калi надыходзiла ноч i ён, захiнуўшыся ў шынель, лажыўся спаць побач са сваiмi франтавымi сябрамi, якiя ўжо задавалi храпака на голай зямлi, ён яшчэ доўга думаў пра сваiх, якiя былi ад яго так далёка, i пра тую небяспеку, што пiльнуе яго на нялёгкiм шляху: "Калi заб'юць, што будзе з малымi? Хто iх будзе кармiць i гадаваць? Нават i цяпер яны, пэўна, церпяць нястачу, хоць перад тым, як iх пакiнуць, ён пазычыў трошкi грошай, каб iм было на што жыць".

I часам Вальтэр Шнафс плакаў.

Перад боем ён адчуваў такую кволасць у нагах, што здавалася, зараз упадзе, i ўпаў бы, каб не баяўся, што пасля ўсё войска прабяжыць па iм. Калi ж вакол чуўся посвiст куль, усе валасы ўставалi дыбам на яго целе.

I гэтак ужо некалькi месяцаў ён жыў у бесперастанным жаху i пакутах.

Армейскi корпус, у якiм ён служыў, прасоўваўся да Нармандыi, i аднаго дня Вальтэр Шнафс з маленькiм атрадам быў пасланы ў разведку. Яны мусiлi проста даследаваць сумежную наперадзе тэрыторыю i вярнуцца назад. Усё ў наваколлi здавалася цiхiм, нiшто не прадказвала падрыхтаванага нападу цi супрацiву.

Комментарии к книге «Прыгода Вальтэра Шнафса (на белорусском языке)», Ги де Мопассан

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства