«Вяроўка (на белорусском языке)»

1070

Описание



1 страница из 6
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Гi дэ Мапасан

Вяроўка

Пераклад: Змiцер Колас

Гары Алiсу

Па ўсiх дарогах у мястэчка Гадэрвiль цягнулiся сяляне i iх жонкi: сёння быў кiрмаш. Мужчыны iшлi павольна, на кожным кроку нахiляючы наперад каржакаватае цела i няспешна перастаўляючы доўгiя кульгавыя ногi, скрыўленыя цяжкаю працай, безупынным наляганнем на плуг, ад якога левае плячо пачынае дыбiцца ўверх i горбiцца спiна, i касьбою жыта, якая прыносiць звычку трымаць ногi шырока, каб мець добры ўпор, - усiм марудным i нялёгкiм сялянскiм жыццём. Iх сiнiя блузы, вышываныя на каўняры i закаўрушах простым арнаментам з белых нiтак, былi накрухмаленыя i блiшчалi, нiбы пацягнутыя лакам. Яны надзiмалiся вакол кашчавага сялянскага цела i рабiлiся падобнымi да гатовага ўзляцець шара, з якога тырчалi галава, рукi ды ногi.

Некаторыя цягнулi на вяроўцы карову або цяля. А кабеты iшлi ззаду i падганялi жывёлу тонкiм дубцом з яшчэ свежымi лiсточкамi. На руцэ ў кожнай вiсеў вялiкi кош, з якога высоўвалiся галовы качак цi курэй. Сялянкi iшлi рухавей, дробна перастаўляючы ногi - не так, як мужчыны. Iх нягнуткае сухое цела сцiскала вузкая хуста, заколатая шпiлькай на пляскатых грудзях, а на галаве паверх туга завязанай белай хусткi быў надзеты яшчэ i каптур.

Часам праязджаў шарабан, якi няроўнаю рыссю цягнуў худы конь. На iм пацешна трэслiся два мужчыны i кабета, якая сядзела ўсярэдзiне i ўвесь час хапалася за аглабiну пры штуршках на калдобiнах.

На Гадэрвiльскiм пляцы вiраваў натоўп людзей i жывёл. Над вялiкiм скопiшчам праплывалi рогi быкоў, вастраверхiя калматыя шапкi заможных сялян, каптуры сялянак. Крыкi, вiск, роў злiвалiся ў адзiн няспынны дзiкi гармiдар, якi часам перакрываў гучны рогат падпiтага дзецюка цi доўгi рык прывязанай да плота каровы.

Паўсюль пахла стайняй, малаком, гноем, сенам i потам, ад яго патыхаў кiслы, агiдны пах быдла i чалавечага цела, уласцiвы вёсцы.

Комментарии к книге «Вяроўка (на белорусском языке)», Ги де Мопассан

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства