«Хвілінка»

2038

Описание

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону з ёй супасці. 3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу. Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.



1 страница из 116
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Хвілінка (fb2) - Хвілінка (Галерэя Б) 552K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ігар Бабкоў ХвілінкаІгар Бабкоў 

(Пяцьдзясят два крокі ў полацкіх лабірынтах)

Раман

Літаратурна-мастацкае выданне

Дызайн вокладкі Артур Вакараў

© Бабкоў І., 2013

© Выдавец Логвінаў І. П., 2013

Гісторый усяго чатыры

Хорхэ Луіс Борхес Партрэт мастака, нябачны ў сутонні 1.

Францішак любіў казаць, што ён нарадзіўся ў гэтым часе і гэтым месцы толькі дзеля таго, каб пакаштаваць добрай кавы ў прыстойнай кампаніі.

Было, праўда, няясна, жартуе ён ці гаворыць сур’ёзна: інтанацыя, з якой вымаўлялася фраза, заўважна мянялася ў залежнасці ад гадзіны, пары года, месца, а таксама ад колькасці выпітага каньяку.

Гэтая фраза магла гучаць ціха і спакушальна, у каляровай раскошы восеньскага сутоння. Магла роспачна — як званок у хуткую дапамогу. Магла гучаць сціплай канстатацыяй: так, сапраўды, больш анічога не застаецца рабіць у эпоху непапраўнай дэградацыі свету, у часы Калі-Югі, як толькі прыйсці ў кавярню і замовіць гэты кубачак з густой, цёмна-духмянай вадкасцю. І потым доўга сядзець, гледзячы кудысьці далёка, працінаючы позіркам сцены і эпохі.

Таксама не было ясна, што значыць “прыстойная кампанія”: усе ведалі, што Францішак любіў піць каву адзін.

***

Зрэшты, я дакладна ведаю, што Францішак зусім не жартаваў. Ён гаварыў чыстую праўду.

Было такое месца ў Менску ў халодныя часы. Нават цяпер, калі ўсё змянілася, некаторым людзям — і ў асаблівыя моманты — я прызначаю там спатканні.

Назва была дастаткова простая для эпохі, зачараванай пластыкам і сіліконам: Хвілінка.

Адкуль яна паўстала, было невядома. Некаторыя думалі, што так пераклалі французска-расейскае бістро, іншым чуліся метафізічныя ноткі. Хвілінка, казалі яны, — гэта само чалавечае жыццё, у якое мы патрапляем зусім не велічна, без фанфараў. З няяснымі мэтамі. І дзе кожны спрабуе знайсці штосьці сваё.

Так, сапраўды, для большасці: смачныя пахі, прадчуванне магчымасцяў, спроба выбраць. Потым доўгая чарга. Потым каса, дзе трэба за ўсё заплаціць. Потым...

Але не гэта было галоўным.

Сюды можна было прыйсці, — так мы тады казалі.

Гэта было дзіўнае месца.

Комментарии к книге «Хвілінка», Ігар Бабкоў

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!